29 чэрвеня, у дзень 30-годдзя Свята Сабору Беларускіх Святых, у межах аўтарскага праекта Анатоля Кудласевіча «Ахова храмаў» адбудзецца дабрачынны канцэрт вядомага беларускага барда Андрэя Мельнікава.

Канцэрт пройдзеў актавай зале СШ № 49 (вул. Калеснікава, 14), пачатак а 19-ай гадзіне.

У праграме: Аўтарскія песні Андрэя Мельнікава. Вершы Анатоля Кудласевіча ў аўтарскім прачытанні.

Запрашальныя квіткі можна замовіць у свячным кіёску храма ў гонар Свяціцеля Мікалая Японскага (вул. Лідская), а таксама ў валанцёраў праекта па тэлефонах: +375(29) 130 77 54 (Velcom) +375(29) 247 22 33 (МТС) або праз электронную пошту: s[email protected]

Сабраныя ахвяраванні пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі храма ў гонар Свяціцеля Мікалая Японскага (раён Каменная Горка, г. Мінск).

***

«Ахова храмаў» – дабрачынны аўтарскі праект, асноўнымі мэтамі якога ёсць кансалідацыя грамадскіх сілаў Рэспублікі Беларусь, збор ахвяраванняў і сродкаў на добраўпарадкаванне тэрыторый храмаў асноўных рэлігійных канфесій краіны.

Праект прадугледжвае правядзенне цэлага шэрагу дабрачынных канцэртаў, выставаў і творчых сустрэчаў з паэтамі, бардамі, мастакамі і кампазітарамі як на тэрыторыі саміх храмаў, так і ў іншых установах.

Праект існуе на добраахвотныя ахвяраванні грамадзян і не мае патрэбы ў дадатковым дзяржаўным фінансаванні. Палова сабраных сродкаў застаецца ў храме пасля завяршэння канкрэтнага мерапрыемства, а другая палова размяркоўваецца аўтарам праекта на аплату арганізацыйных выдаткаў.

Праект праводзіцца з дабраславення кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча (удзел прадстаўнікоў іншых канфесій вітаецца), а таксама пад эгідай асноўных творчых аб’яднанняў краіны: Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза кампазітараў Беларусі і Саюза мастакоў Беларусі.

 

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка).

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Ігар Лучанок.

СтаршыняСаюзамастакоўБеларусі Уладзімір Савіч.

Аўтар праекта – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Анатоль Кудласевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?