Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння ўвечары будзе абмежаваны, паведамілі ў ДАІ Мінска.

Звязана гэта з рэпетыцыямі зводнай роты ганаровай варты да ўрачыстага параду, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі. З 21.45 да 24.00 будзе абмежаваны рух на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Аналагічныя абмежаванні будуць дзейнічаць і 23 чэрвеня.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?