Уладзімір Пуцін падтрымлівае рашэнне прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны, а таксама абвешчаны ім намер распачаць шэраг канкрэтных крокаў для дасягнення мірнага ўрэгулявання.

Пра гэта паведамляецца на сайце кіраўніка расійскай дзяржавы.

Разам з тым кіраўнік расійскай дзяржавы звяртае ўвагу на тое, што прапанаваны план без практычных дзеянняў, накіраваных на пачатак перамоўнага працэсу, не будзе жыццяздольным і рэалістычным.

Уладзімір Пуцін лічыць недапушчальнай сітуацыю, калі ўжо пасля загаду аб спыненні агню ў выніку працягваецца проціборства з украінскага боку на тэрыторыю Расіі трапляюць і выбухаюць боепрыпасы, што наносіць не толькі маёмасны ўрон, але і падвяргае небяспецы жыццё і здароўе нашых грамадзян.

Абвешчаны мірны план Пятра Парашэнкі не павінен насіць характар ультыматуму апалчэнцам.

Магчымасць, якая адкрываецца з спыненнем баявых дзеянняў, павінна быць выкарыстана для пачатку канструктыўных перамоваў і дасягненні палітычных кампрамісаў паміж супрацьлеглымі бакамі на ўсходзе Украіны, паведамляецца ў заяве кіпраўніка РФ.

Прэзідэнт Расіі заклікае канфліктуючыя бакі спыніць любыя баявыя дзеянні і сесці за стол перамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0