Сёння — 73-я ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай (правільней, савецка-нямецкай вайны, бо для беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 г.).

Тэлеканалы традыцыйна рыхтуюць спецыяльную праграму, у якой немалое месца займаюць і фільмы пра вайну. Так, тэлеканал АНТ у 21:05 пачаў паказ фільма 2012 г. «У тумане» Сяргея Лазніцы па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Сюжэт наступны: «1942 год, Беларусь акупаваная нямецкімі войскамі. У ходзе расследавання справы аб сыходзе з рэеек цягніка немцы арыштоўваюць пуцявога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан, Бураў і Войцік, адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0