Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Джэніфер Псакі.

Яна нагадала, што ў 2011 годзе Бяляцкі быў узнагароджаны прэміяй амерыканскага знешнепалітычнага ведамства за «абарону ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем'яў».

Вітаючы вызваленне праваабаронцы, ЗША «паўтараюць свой заклік да ўрада Беларусі неадкладна і безагаворачна вызваліць усіх палітзняволеных і аднавіць іх палітычныя правы». «Такія дзеянні пракладуць шлях да нармалізацыі адносінаў паміж ЗША і Беларуссю, — заявіла Псакі. — Мы салідарныя з народам Беларусі і пацвярджаем гатоўнасць дапамагчы яму пабудаваць дэмакратычную, працвітаючую і па-сапраўднаму незалежную еўрапейскую дзяржаву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?