- Зянону Пазьняку
- Між травы укравянелай
стогн прашчэміцца адтуль,
дзе ляглі у дол ззалелы
ад сваіх айчынных куль
людзі,
мірныя — як дзеці,
ў тым віноўныя якраз,
што жылі ў той час на сьвеце,
а ня ў нейкі іншы час.
0
0
0
0
0
0