Эканоміка33

Улады вырашылі адмовіцца ад увядзення інстытута спецімпарцёраў

Увядзенне інстытута спецімпарцёраў не плануецца, паведамляе прэс-служба Міністэрства прамысловасці Беларусі.

«Міністэрства прамысловасці пасля разгляду з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання пытання па наданні выключнага права дзяржаве на ажыццяўленне імпарту шэрагу прамысловых тавараў працу па падрыхтоўцы нарматыўнага дакумента лічыць немэтазгоднай, увядзенне спецімпарцёраў надалей не плануецца», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Мінпрама. 

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома аб тым, што распрацаваны ўказ прэзідэнта, згодна з якім з 1 ліпеня 2014 года да 1 студзеня 2015-га дзяржаве будзе перададзена выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу тавараў: радыё-, тэле-, відэа- і бытавой тэхнікі, падшыпнікаў, рухавікоў, сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў, станкоў, уборачнай тэхнікі, ліфтаў, шын і іншых. 

Такую меру ва ўрадзе растлумачылі неабходнасцю абароны інтарэсаў дзяржавы. Планы па ўвядзенні інстытута спецімпарцёраў выклікалі крытыку з боку прадстаўнікоў дзелавых колаў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс8

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку4

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс8

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць