Распачынаецца кампанія па зборы подпісаў за прыняцце мер па ўшанаванні памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, ганаровага доктара БДУ, аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову – Рыгора Барадуліна.

Кампанія мае на мэце прысваенне імя Р. Барадуліна адной з вуліц у Мінску і на радзіме паэта – у горадзе Ушачы.

Разам з тым Савету Міністраў прапануецца даручыць Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкаму:

- устанавіць мемарыяльную дошку ў Мінску, на доме, у якім жыў Р. Барадулін; 

- прысвоіць імя Р. Барадуліна школе ў г. Ушачы; 

- адкрыць літаратурны музей або філіял музея Рыгора Барадуліна; 

Падпісацца за ўвекавечанне памяці Паэта можна тут альбо тут.

У межах кампаніі 29 чэрвеня а 19.00 у клубе «Графіці» адбудзецца фэстываль, на якім выступяць наступныя беларускія гурты:

* Re1ikt
* TESAURUS
* Leibonik band
* HAINA

Уваход на фестываль вольны!

Пабачымся на фестывалі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0