Незаконныя ўзброеныя фармаванні зброю ў панядзелак на Данбасе не ўжывалі, можна канстатаваць спыненне агню з боку праціўніка,

заявіў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Уладзімір Чапавы.

«У перыяд з 9.00 да 17.00 выпадкаў прымянення зброі не зафіксавана. Спроб захопу адміністрацыйных будынкаў, воінскіх частак і іншага не было», — сказаў В.Чапавы на брыфінгу ў панядзелак увечары.

«Такім чынам, па стане на 17.00 можам канстатаваць, што вынікам мірнага плана прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з'яўляецца фактычнае прыпыненне агню», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?