Эканоміка1616

Банкі будуць перадаваць у падатковую звесткі пра куплю валюты насельніцтвам

Падатковым органам будзе дадзена права атрымліваць звесткі аб куплі замежнай валюты насельніцтвам.

Паводле інфармацыі БелаПАН, адпаведную норму плануецца ўнесці ў Падатковы кодэкс.

Да гэтага часу звесткі пра куплю замежнай валюты адносіліся да банкаўскай таямніцы фізічных асоб.

Як растлумачылі спецыялісты, запланаваныя змены ў заканадаўства звязаныя з неабходнасцю ўстанаўлення асоб,

чые фактычныя выдаткі перавышаюць афіцыйныя даходы.

У дзяржорганах, у прыватнасці, адзначаюць, што ёсць выпадкі, калі людзі пенсійнага ўзросту купляюць буйныя сумы замежнай валюты.

Прадстаўнікі фінансавага сектара звязваюць факты набыцця насельніцтвам буйных сум замежнай валюты з дзейнасцю камерцыйных арганізацый і прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць фізічных асоб у якасці пасярэднікаў.

Як патлумачылі банкіры, у цяперашні час камерцыйныя арганізацыі могуць ажыццяўляць куплю замежнай валюты на біржы пры наяўнасці адпаведных абавязацельстваў. Аднаго жадання для куплі замежнай валюты на біржы недастаткова, канстатуюць банкіры.

На думку экспертаў, гэтая акалічнасць можа выклікаць імкненне ў некаторых камерцыйных структур набываць валюту на наяўным рынку, выкарыстоўваючы фізічных асоб.

Аналітыкі фінансавага рынку таксама адзначаюць, што ў такіх схемах могуць быць зацікаўлены і прадпрымальнікі, якія не хочуць выплачваць падаткі.

«Гаворка можа ісці аб індывідуальных прадпрымальніках, якія атрымліваюць рублёвую выручку і, каб пазбегнуць выплаты падаткаў, яны для закупкі імпартнага тавара канвертуюць праз пасярэднікаў наяўныя рублі ў валюту», — кажа фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб.

У сваю чаргу, прадстаўнікі банкаўскага сектара мяркуюць, што падатковы кантроль за купляй замежнай валюты можа быць таксама накіраваны супраць асоб, якія хаваюць «ценявыя» даходы.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч1

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару9

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч1

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць