Румынская праваслаўная царква ўварвалася на тэрыторыю Расейскай праваслаўнай царквы — ва Ўкраіну і Малдову. Сайт Беларускай праваслаўнай царквы перадрукоўвае заяву Сьвятарнага сыноду РПЦ з «рашучым пратэстам супраць новага ўварваньня ў свае кананічныя рубяжы».

Раней у кастрычніку румынская праваслаўная царква заявіла пра свой намер павялічыць колькасьць прыходаў і япархій на тэрыторыі Малдовы, прычым мітрапаліт Пётар адцеміў, што гэта не адкрытыя, а адноўленыя япархіі, якія дзейнічалі да саракавых гадоў мінулага стагодзьдзя.

Прэзыдэнт Малдовы Уладзімір Варонін ужо назваў гэтае рашэньне Румынскай праваслаўнай царквы «актам агрэсіі», а ў малдоўскім парлямэнце бачаць у гэтым кроку спробу пашырэньня ўплыву Бухарэсту, каб пасьля прыяднаць Малдову да Румыніі, — піша «Независимая газета».

Бэсарабская мітраполія была афіцыйна зарэгістраваная ў Малдове ў 2001 годзе паводле рашэньня Эўрапейскага суду па правах чалавека ў справе вернікаў супраць ураду Малдовы.

На ілюстрацыі: Мапа межаў Румынскай праваслаўнай царквы з уключанай у яе тэрыторыяй Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0