Фота- і відэафіксацыя парушэнняў прыпынку і стаянкі транспарту будзе ажыццяўляцца праз пяць хвілін пасля спынення аўтамабіля.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Юрый Літвін, адказваючы 24 чэрвеня на пытанні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў.

«Будзе акрэслена прыкладная зона, скажам так, «чырвоная зона», у якой нельга будзе паркаваць машыну. Як толькі аўтамабіль у яе заехаў, камера спрацуе», — сказаў ён. Пры гэтым Літвін растлумачыў, што будзе давацца пяць хвілін з разлікам на тое, што вадзіцель спыніўся высадзіць пасажыраў, як гэта бывае, напрыклад, каля чыгуначнага вакзала ў Мінску.

Паводле слоў Літвіна, прыборы, якія ўстановяць пасля ўваходжання ў сілу адпаведных паправак у заканадаўства аб бяспецы дарожнага руху, будуць аўтаматычна вызначаць уладальніка машыны. Ён таксама паведаміў, што паміж МУС Беларусі і Расіі ужо ёсць дамоўленасці па аказанні дапамогі пры ўстанаўленні асобы вадзіцеля ў выпадку, калі парушэнне было ўчынена аўтамабілем з расійскімі нумарамі. «Пакуль гэтыя дамоўленасці не рэалізуюцца», — удакладніў Літвін.

Ён таксама паведаміў, што ДАІ Беларусі плануе «браць прыклад з Расіі», дзе вядзецца 100-працэнтная фота- і відэафіксацыя ўсіх парушэнняў, у тым ліку размовы па сотавым тэлефоне за рулём і ігнаравання рамянёў бяспекі. Паводле слоў Літвіна, на гэты момант тэхнічныя сродкі, якія ёсць у беларускай Дзяржаўтаінспекцыі, не дазваляюць аўтаматычна фіксаваць такія парушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?