Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што шанцы зборнай Расіі на выхад у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе залежаць ад «раскладу на нябёсах».

фота ІТАР-ТАСС

фота ІТАР-ТАСС

«Цяпер галоўнае, каб на нябёсах такі расклад склаўся, каб мы маглі ўсё ж такі хоць нейкія шанцы выкарыстаць», — сказаў сёння прэм'ер Расіі на сустрэчы з актывам «Адзінай Расіі».

Між тым, адзін з «адзінаросаў» паскардзіўся Мядзведзеву, што 18 чэрвеня замест гімна Расіі перад гульнёй зборнай была ўключана камерцыйная рэклама. Мядзведзеў назваў недапушчальным, калі падчас гучання нацыянальнага гімна ў ходзе трансляцыі матчаў чэмпіянату свету ўключаецца камерцыйная рэклама.

«Падчас гімна рэкламу ўключаць не трэба», - сказаў ён.

Зборная Расіі правяла дзве гульні: згуляла ўнічыю з камандай Паўднёвай Карэі (1:1) і прайграла бельгійцам (0:1). У заключным туры ў чацвер Расія згуляе з Алжырам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?