Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў маі 2014 года.
Паводле іх, за месяц сярэдні беларус пабагацеў на 195 тысяч рублёў і цяпер зарабляе 6,055 мільёна.
Гэта $604 у эквіваленце. Да гістарычнага максімуму беларускай статыстыцы засталося менш за $20.
А вось у Мінску сярэдні заробак дасягнуў 7,98 мільёна рублёў. Гэта $795 у эквіваленце.