У самалёт зборнай Іспаніі, якая вярталася дадому пасля спынення барацьбы на чэмпіянаце свету ў Бразіліі, трапіла маланка. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Самалёт зборнай Іспаніі ў аэрапорце Мадрыда, AP
Інцыдэнт адбыўся падчас пасадкі самалёта, які ляцеў з Курытыбы праз Канарскія выспы. Маланка ўдарыла ў правае крыло, пасля чаго самалёт паспяхова прызямліўся. Пацярпелых не было. Іспанская дэлегацыя абмінула прэсу і вакольнымі шляхамі пакінула мадрыдскі аэрапорт.
Падапечныя Вісэнтэ Дэль Боске занялі трэцяе месца ў адборачнай групе чэмпіянату свету, не здолеўшы выйсці ў 1/8 фіналу і склалі з сябе чэмпіёнскія паўнамоцтвы. Іспанцы выйгралі адзін матч у групе В у каманды Аўстраліі (3:0) і двойчы саступілі Нідэрландам (1:5) і Чылі (0:2).
Нацыянальная каманда Іспаніі з'яўляецца чэмпіёнам свету 2010 года і чэмпіёнам Еўропы 2008 і 2012 гадоў.