У заключных пасажах артыкулу Віталя Тараса «Па кім плача Акрэсьціна» («НН», № 13) засмуцілі словы: «пасьміхацца над апазыцыяй і яе прыхільнікамі расейскія журналісты навучыліся цудоўна… яны ня хочуць разумець, што сеюць зубы дракона».

Ці трэба даводзіць, што жарт і іронія – далёка не сынонімы зьдзеку і паклёпу? Жывым людзям сьмех ідзе на карысьць; вось жа, сярод апанэнтаў рэжыму пераважаюць чалавечыя істоты, а не анёлы з крыльцамі. Асабіста мяне абнадзейвае, што маладафронтаўцы ўмеюць пасьміхацца зь сябе і іншых…

Міжволі паважаны аўтар выступіў за цэнзуру і нудную паліткарэктнасьць, так дасьціпна разгромленую ім у «НН» колькі тыдняў таму. Але ж прадаўжальнікаў справы «Навінак», «Мультклюбу» etc. наўрад ці напалохаюць яго перасьцярогі. А на расейцаў наракаць увогуле бессэнсоўна: мы ж зь імі ў розных краінах жывём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?