Каля Янавіч на Віцебшчыне 18 чэрвеня выпаў густы снег. Перад снегам стаяла дужа гарачая пагода. Снег падаў каля дзесяці мінут. Паміж сялянамі падняўся вялікі перапалох, бабы пачалі галасіць, іншыя казалі, што гэта наступае канец свету. Снег скора растаяў і шкод не нарабіў.
«НН». №25. 1914.
Вольга Карач: дзяўчынка 40-га памеру. У Віцебску яе пазнаюць на вуліцы, у бальніцах і паліклініках абслугоўваюць з падвойным стараннем: калі флюараграфія, дык хай будуць два здымкі, калі лекі – самыя лепшыя! Аднойчы на дэпутацкі прыём нават прывялі хворага з просьбай яго вылечыць. Вольга – самы прыгожы палітык 2002 года паводле журналісцкага апытання і адзін з самых супярэчлівых палітыкаў з апазіцыі.
«НН». №24. 2004.