У ЗША памёр адзін з найстарэйшых галівудскіх акцёраў, уладальнік кінапрэміі «Оскар» Ілай Уолак. Яму было 98 гадоў.
Уолак нарадзіўся ў Брукліне ў яўрэйскай сям'і. Бацька яго нарадзіўся на сённяшнім польска-ўкраінскім памежжы.
Ілай Уолак (Элі Валах) скончыў Тэхаскі універсітэт у Осціне і вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Нью-Ёрку. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Уолаку стаў удзельнічаць у тэатральных пастаноўках на Брадвеі. Зняўся ў такіх фільмах, як «Цудоўная сямёрка» (роля Калверы), «Добры, Кепскі, Злы». Клінт Іствуд сыграў у фільме Добрага, а Уолак — Злога (Тука).
За гады акцёрскай дзейнасці Ілай Уолак атрымаў прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў і «Эмі». У 2010 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» за дасягненні на працягу ўсёй кінакар'еры.