Больш за 60% расіянаў хочуць, каб Уладзімір Пуцін застаўся прэзідэнтам пасля 2018 года. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага фондам «Общественное мнение».

Reuters.com

Reuters.com

Дзве траціны апытаных (66%) паведамілі, што дзейнасць Пуціна ў якасці кіраўніка дзяржавы цалкам адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны. У верасні 2012 года гэтага пункту гледжання прытрымліваліся 36% апытаных.

Акрамя таго, 55% рэспандэнтаў адзначылі, што, на іх думку, зараз Уладзімір Пуцін спраўляецца з абавязкамі кіраўніка прэзідэнта лепш, чым на працягу сваіх першых двух прэзідэнцкіх тэрмінаў. Пры гэтым палова апытаных лічаць, што ў бліжэйшы час канкурэнта ў Пуціна не з'явіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?