Урад РФ не зможа вярнуць пенсійныя назапашванні расейцаў за 2014 год, бо гэтыя грошы былі выдаткаваныя на Крым, заявіў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

«Крыніц для гэтага няма. Ніхто не збіраўся гэтыя грошы вяртаць, бо гэтыя грошы пайшлі на Крым, на прыняцце антыкрызісных мер. Цяпер пакуль яшчэ рэсурс гэты ёсць, ён, хутчэй за ўсё, пойдзе на падтрымку праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Крыма і Севастопаля», — паведаміў міністр.

Гаворка ідзе аб выплаце «накапляльнай часткі» пенсіі расейцаў недзяржаўным пенсійным фондам (НПФ).

Раней было заяўлена, што перадача гэтай часткі пенсіі грамадзян у НПФ замарожваецца ў сувязі з тым, што фонды праходзяць ліцэнзаванне Цэнтрабанка і працэс акцыянавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?