Сёлета ў ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спрабавала паступіць рэкордная за апошнія пяць гадоў колькасць абітурыентаў — 1.546 чалавек.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, найбольшай папулярнасцю ў абітурыентаў карысталіся фізіка-матэматычныя класы, на навучанне ў якіх пададзена 628 заявак (рэкамендаваныя да залічэння — 109 чалавек). У класы філалагічнага кірунку спрабавалі паступіць 346 абітурыентаў (рэкамендаваныя да залічэння — 42), хіміка-біялагічнага кірунку — 297 (41), грамадазнаўчага кірунку — 166 (43), хіміка-матэматычнага кірунку — 109 (22).

У прэс-службе падкрэслілі, што без уступных іспытаў у ліцэй былі залічаныя 26 пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Па выніках уступнай кампаніі ў ліцэі будуць сфарміраваныя 12 класаў:

пяць — фізіка-матэматычнага профілю, два — хіміка-біялагічнага, два — філалагічнага, два — грамадазнаўчага і адзін — хіміка-матэматычнага кірункаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?