У Туле праваахоўнікі расследуюць смерць школьніка, якога забіла токам ад кнопкі дамафона, паведамляюць расійскія СМІ. Хлопчыку было 12 гадоў.

Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары. Па сведчаннях сяброў загінулага, прыкладна ў 23:00 іх таварыш падышоў да свайго пад'езда, пазваніў у дамафон, а потым рэзка упаў і пачаў біцца ў канвульсіях.

Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць дзіцяці наступіла ў выніку паражэння электратокам, калі ён націснуў на кнопку дамафона.

Па факце гібелі непаўналетняга ўзбуджаная крымінальная справа, усе акалічнасці здарэння высветляць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?