Дарагія сябры! Давайце здзейснім добрую справу — дапаможам вельмі добрым людзям!

1.Зміцеру Дразду патрэбныя сродкі на выданне кнігі «Падымныя рэестры Менскага павету Менскага ваяводства». Сваю папярэднюю кнігу — «Землеўладальнікі Мінскай губерні» — Зміцер друкаваў цалкам за свой кошт. Кніга прадаецца ў крамах Мінска, але з-за яе тэматыкі (гісторыя) гэта адбываецца не так хутка, як хацелася б. Вось таму, Змітру патрэбна распрадаць тыраж па сабекошце, каб выйшла яго новая карысная кніга! Кошт кнігі «Землеўладальнікі Мінскай губерні» ў крамах Мінска — ад 270 тыс. да 350 тыс. беларускіх рублёў. Прапануем Вам набыць кнігу па сабекошце — 200 тыс.

2. 20% ад сумы мы пералічым Рыгору Кійко — аднаму з першых беларускіх палітвязняў, які апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дарагіх леках.

Па пытаннях набыцця кнігі тэлефануйце на
+375 44 534-91-13

Другая кніга Змiцера Дразда «Землеўладальнікі Мінскай губерні 1900—1917» з'яўляецца натуральным працягам першага даведніка, з якім другая частка звязана больш чым дзвюма тысячамі спасылак. У выданне ўвайшлі спісы «асобаў, якія валодаюць ў Мінскай губерні, абкладання земскім зборам зямлёю… для абрання павятовых земскіх галосных на трохгоддзе…» за 1911 і 1914. У абодва спісы трапіла каля 20400 персон, што з'яўляецца самым буйным на сёння выдадзеным спісам грамадзян, якія пражывалі ў Мінскай губерні. Акрамя прозвішча, імя, назвы населенага пункта і колькасці зямлі ў спісах ёсць дадзеныя аб польскім або няпольскім паходжанні землеўладальніка. Для зручнасці пошуку ўсё персоны размешчаны па алфавіце, даведнік забяспечаны геаграфічным паказальнікам. Кніга будзе цікавая тым, хто займаецца радаводам сям'і, генеялогія: прафесіяналам, гісторыкам, краязнаўцам, а таксама спецыялістам, якія вывучаюць беларускія прозвішчы і тапонімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0