Намеснік міністра спорту Ганы Джозэф Яамін распавёў пра тое, што гульцам нацыянальнай зборнай краіны адпраўленыя больш за $3 млн прэміяльных.

«Гульцы настойвалі на тым, што ім патрэбныя наяўныя. Ураду прыйшлося мабілізавацца, і грошы былі адпраўленыя ў Бразілію чартэрным рэйсам. Больш за 3 мільёны долараў», — сказаў Яамін.

Раней паведамлялася, што гульцы Ганы могуць байкатаваць матч 3-га тура групавога этапу ЧС-2014 з Партугаліяй, калі не атрымаюць абяцаных прэміяльных.

Адзначым, што прэзідэнт Ганы асабіста запэўніў гульцоў у тым, што яны атрымаюць грошы.

Нагадаем, што да старту ЧС-2014 зборная Камеруна адмаўлялася ляцець у Бразілію з-за рознагалоссяў па прэміяльных. Пазней гэтае пытанне было знята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?