Механізаваная калона пачне рух а 17.30 з вайсковага гарадка Уручча.

Яна будзе рухацца па вуліцы Заснавальнікаў — вуліцы Старынаўскай — праспекце Незалежнасці — вуліцы Сурганава — вуліцы Куйбышава — вуліцы Багдановіча — да праспекта Машэрава (былой Варвашэні). Там калона пашыхтуецца на ўчастку праспекта Машэрава ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава. Для паўторнага праходжання баявыя машыны пройдуць па праспекце Машэрава — вуліцы Ціміразева — вуліцы Арлоўскай — плошчы Бангалор — вуліцы Куйбышава — зноў да праспекта Машэрава. Вяртанне механізаванай калоны ў парк будзе праходзіць ад праспекта Машэрава па вуліцы Ціміразева — вуліцы Арлоўскай — плошчы Бангалор — вуліцы Сурганава — праспекце Незалежнасці — вуліцы Старынаўскай — у вайсковы гарадок Уручча.

Рух усіх відаў транспарту будзе перакрывацца ў абодвух кірунках па ходзе руху калоны, а таксама на час правядзення трэніроўкі. Выключэнне складзе грамадскі транспарт.

Сама генеральная трэніроўка парада пачнецца ў 21.30.

Акрамя таго, сёння забароненая паркоўка абапал праспекта Машэрава ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава, а таксама ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева, у тым ліку і на прыдарожных паркоўках. Машыну таксама нельга пакінуць на мясцовым праездзе гатэля «Планета», на вуліцы Заслаўскай ля дома №27; на пляцоўцы каля дома №39 па праспекце Машэрава; абапал вуліц Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава, Ігнаценкі, Амуратарскай, вуліцы Даўмана да скрыжавання з вуліцай В.Харужай; вуліцы Старажоўскай да скрыжавання з вуліцай Заборскага.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць дадзеную інфармацыю. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуіраваны.

Яшчэ адна генеральная трэніроўка парада адбудзецца 28 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0