Мэханізм праверкі праўдзівасьці дэклярацыяў аб даходаў беларускіх чыноўнікаў будзе зьменены.

Дагэтуль дэклярацыі кожнага з чыноўнікаў, які ўваходзіць у “Кадравы рэгістар кіраўніка дзяржавы” (а гэта больш за 500 чалавек), штогод абавязкова правяраліся Радай Бясьпекі. Цяпер прапануецца зрабіць гэтую працэдуру не абавязковай, а выбарачнай. Каго правяраць, а каго – не, будзе вырашаць кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў прагаласавалі ў першым чытаньні за гэтыя зьмены ў закон аб “Дзяржаўнай службе”. Публічна супраць выступіў толькі дэпутат Сяргей Касьцян, які заявіў, што правяраць “трэба альбо ўсіх, альбо нікога”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?