«Хвалявацца трэба таму, хто не плаціць падаткі», — падкрэслівае начальнік падатковай па Брэсцкім раёне Ігар Ласковіч.
Ён заўважае, што ў інспектараў ёсць дастаткова механізмаў, каб адсачыць інфармацыю ледзь не пра кожнага жыхара краіны. Такія базы падаткавікам падаюць ДАІ, Мытны камітэт, турфірмы, нават супрацоўнікі ЖЭСаў.
«Ёсць свае спосабы здабычы аператыўнай інфармацыі.
Жывуць нейкія людзі ў кватэры і няма ніякіх дамоваў пра арэнду, але многа ж работнікаў тых жа службаў, яны ідуць у кватэры, нешта там рамантуюць! Яны нам і даюць інфармацыю. Турфірмы нам не даюць інфармацыі, але мы можам зрабіць запыт.
Калі робіцца нейкая праверка па нейкім чалавеку, мы можам зрабіць запыт згодна з Падатковым кодэксам у любую арганізацыю незалежна ад формы ўласнасці.
Нам даюць усю інфармацыю, за адмову ад гэтага нават прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць».