Злачынства было ўчынена раніцай 21 сакавіка. Рабочы курыў перад планёркай, а затым кінуў недакурак на зямлю. Гэта пабачыў дворнік буйнога прамысловага прадпрыемства, які дачакаўся канца планёркі і выказаў усё, што думае.

Падчас канфлікту дворнік спачатку нанёс удары рабочай мятлой па баках, а затым ткнуў тупым канцом у левае вока, у выніку чаго тое выцекла.

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай.

Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска накіравала ў раённы суд матэрыялы крымінальнай справы па абвінавачванні дворніка ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў з хуліганскіх памкненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0