Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 26 чэрвеня прынялі ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя кодэксы, якія тычацца ўзмацнення мер адказнасці за правапарушэнні ў сферы паляўніцтва і рыбалоўства.

Законапраект прадугледжвае змены і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага дазволу, у забароненых месца, у забаронены час, забароненай зброяй, учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, будзе карацца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс прадугледжваюць адказнасць за незаконнае перамяшчэнне і разбіранне паляўнічых жывёл: учыненых на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання; у буйным памеры або на тэрыторыі запаведніка, нацыянальнага парку або заказніка; учыненых службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях плануецца прадугледзець, што дапамагаты будзе несці адміністрацыйную адказнасць за саўдзел у адміністрацыйным правапарушэнні.

У артыкуле КоАП аб канфіскацыі плануецца прадугледзець, што спецыяльная канфіскацыя незаконных прылад палявання і здабычы рыб і жывёл у прымусовым бязвыплатным парадку будзе прымяняцца незалежна ад прызначанага адміністрацыйнага спагнання або вызвалення асобы ад адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, узмацняецца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, здабычы рыбы або іншых водных жывёл, а таксама за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Як паведаміў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Сяргей Новікаў, за 2013 год было выяўлена амаль 6 тысяч правапарушэнняў у сферы палявання і рыбалоўства, за першы квартал 2014 года — каля 1,5 тысячы. Да адміністрацыйнай адказнасці летась было прыцягнута 4,7 тысячы чалавек і 225 да крымінальнай, за першы квартал гэтага года — 1,5 тысячы і 50 чалавек адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?