Прыняцьце афіцыйнай даты нарадэньня Жодзіна за 1643 і зацьверджаньне сьцяга гораду, было толькі першай часткай ушанаваньня яго гісторыі. Цяпер і Савет дэпутатаў і краязнаўчы музэй разам з Аддзелам культуры пераходзяць да больш рашучых спраў. Цяпер галоўным для іх будзе стварэньне гістарычнай інфраструктуры ў горадзе. На 2008 год у межах сьвяткаваньня 365 – годзьдзя Жодзіна з даты першага ўпамінаньня плануецца перайменаваньне адной з вуліц Жодзіна ў Багуслаў Поле, а таксама будаўніцтва рэканструкцыі вадзянога млыну на рацэ Жодзінка, пабудаванага ў 1663 годзе.
Мы зараз вядзем працу па стварэньню макета гэтага млыну, пабудаванага на Жодзінке ў 1663 годзе, - говорыць дырэктар краязнаўчага музэю Жодзіна Галіна Аніскевіч, - будаўнічыя працы ўжо выклікаўся аплаіць Жодзінскі водаканал. Таксама вядзецца праца па перайменаваньні адгалінаваньня вуліцы Калініна ў вуліцу старой назвы горада Жодзіна – Багуслаў Поле. Гэтыя мерапрыемствы будуць проводзіцца ў 2008 годзе. Але адным з неабходных заняткаў будзе кампанія па ўсталёўцы помніка заснавальніку горада – Багуславу Радзівілу. Пакуль невядома ні месца яго разьмяшчэньня ні крыніцы фінансаваньня ні, нават, выгляд. Але думаю што гэта павінна рабіцца шляхам збору ахвярваньняў з жыхароў Жодзіна і пры дапамозе культурных дзеячоў – выхадцаў з Жодзіна, Алеся Марачкіна і Ўладзіміра Сіўчыкава. Але галоўнае, што кіраўніцтва гораду вырашыла – помнік павінен быць.