«Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуй!» — напісаў у сваім Твітары вядомы брытанскі акцёр.

Вядомы брытанскі акцёр Стывен Фрай заклікаў падпісаць петыцыю супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваім Твітары.

«Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуй! Далучайцеся да мяне — падпішыце петыцыю, каб заблакаваць сумнеўную новую атамную станцыю ў Беларусі»,— напісаў Фрай.

Сама петыцыя размешчана на сайце Change.org беларускім «Свабодным тэатрам» і адрасавана структурам Еўрасаюза.

Стывен Фрай — англійскі акцёр, пісьменнік і драматург, вядомасць якому прынеслі перш за ўсё ролі ў брытанскіх камедыйных тэлесерыялах.

Таксама ён вядомы па фільмах «Аліса ў краіне цудаў», дзе сыграў Чашырскага ката, «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў», у якой выканаў ролю брата Холмса, «Хобіт: Пусташ Смаўга», дзе Фрай зняўся ў ролі мэра Эсгарота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?