Беларусь упэўнена працягвае сваё паступальнае развіццё, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, выступаючы 26 чэрвеня з заключным словам на закрыцці чацвёртай сесіі палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва пятага склікання.

«Дзякуючы дальнабачнай і ўзважанай палітыцы, якая праводзіцца прэзідэнтам, у нас забяспечаны бяспечныя і камфортныя ўмовы жыцця і працы для кожнага чалавека, — заявіў спікер Савета Рэспублікі. — Намаганні і энергія нашага грамадства накіраваны не на палітычныя сваркі і баталіі, а на стварэнне, што з'яўляецца залогам паспяховага эканамічнага развіцця і павышэння ўзроўню жыцця грамадзян».

Рубінаў упэўнены, што «ў міжнароднай супольнасці ўсё больш умацоўваецца пазітыўнае меркаванне аб Беларусі як аб паспаховай і міралюбівай краіне, стабільным і надзейным партнёры для супрацоўніцтва».

Найважнейшым палітычнай падзеяй апошняга часу старшыня СР назваў чэмпіянат свету па хакеі, які прайшоў у маі ў Мінску. Гэта падзея, паводле яго слоў, «дала магчымасць многім тысячам нашых гасцей адмовіцца ад стэрэатыпаў насцярожанага стаўлення да Беларусі, садзейнічала шырокаму распаўсюджванню праўдзівай інфармацыі аб нашай краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?