Скончыўся групавы турнір у яшчэ адной групе. Зборная Германіі перамагла ЗША — 1:0 (Мюлер, 55), а Партугалія — Гану з лікам 2:1 (Бае, 30-аўтагол, К. Раналду, 80 — Г'ян, 57).

Клінт Дэмпсі (ЗША) супраць Месута Азіла (Германія), facebook.com/fifa

Клінт Дэмпсі (ЗША) супраць Месута Азіла (Германія), facebook.com/fifa

Германія — 7 (розніца мячоў 7—2), ЗША — 4 (4—4), Партугалія — 4 (4—7), Гана — 1 (4—6).

Германія выйшла ў плэй-оф з першага месца, ЗША — з другога (згуляе з Бельгіяй). Яна вышэй за Партугалію за кошт розніцы мячоў.

Сёння вечарам а 23-й: Бельгія — Карэя, Расія — Алжыр.

Расклад матчаў 1/8 фіналу:

Субота: Бразілія — Чылі (19:00), Калумбія — Уругвай (23:00),

нядзеля: Галандыя — Мексіка (19:00), Коста-Рыка — Грэцыя (23:00), 

панядзелак: Францыя — Нігерыя (19:00), Германія — Расія/Алжыр/Карэя (23:00),

аўторак: Аргенціна — Швейцарыя (19:00), Бельгія — ЗША (23:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0