Расійская радыёстанцыя «Рускае радыё» заяўляе аб поўным спыненні якіх-кольвечы стасункаў з украінскай радыёстанцыяй «Рускае радыё — Украіна».
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве радыёстанцыі «Рускае Радыё».
«Расійская радыёстанцыя «Рускае радыё» жорстка асуджае дзейнасць «Рускага радыё — Украіна» па зборы амуніцыі для ўкраінскай нацыянальнай арміі», — сказана ў паведамленні.
У расійскім «Рускім Радыё» заявілі, што не маюць ніякіх адносінаў да збору амуніцыі для войска Украіны, паведамляюць podrobnosti.ua.
Як напісаў на сваёй старонцы ў фб гендырэктар «Рускага радыё — Украіна», наш зямляк Сяргей Кузін, наогул адносінаў паміж маскоўскай і ўкраінскай рэдакцыяй фактычна не было гадоў з пяць, але
у эфіры радыё праходзіла акцыя «Захисти армію, вона захистить табе», па ўмовах якой кожная 10-я грыўна, атрыманая ад рэкламы ў чэрвені,
была накіравана на куплю бронекамізэлек і іншай неабходнай амуніцыі для ўкраінскіх вайскоўцаў. «23 чэрвеня мы адвезлі рэчы, набытыя на сабраную суму, у вучэбны цэнтр «Дзясна», дзе цяпер сканчае агнявую і тактычную падрыхтоўку 25-ы батальён тэрытарыяльнай абароны «Кіеўская Русь».
фота са старонкі Сяргея Кузіна ў фэйсбуку