15 лістапада расійскія, украінскія і беларускія сайты навінаў паведамілі пра тое, што ў Гомелі аб’явіўся нібыта вялікі князь і наследнік трону.

У сакратарыяце МУС БелаПАН паведамілі, што сапраўды такі ліст прыйшоў у міністэрства, але быў накіраваны на рэагаванне ва УУС Гомельскага аблвыканкама. Прэс‑служба УУС аблвыканкама паведаміла БелаПАН, што такі чалавек сапраўды жыве ў Гомелі. Ён знаходзіцца на спецыяльным уліку «Быт» у АУС Цэнтральнага раёна горада, а таксама на ўліку ў Гомельскім абласным псіханеўралагічным дыспансеры. Гэты чалавек неаднаразова дасылаў розныя заявы, што не адпавядалі сапраўднасці, у арганізацыі і структуры ўлады.

«Трэба заўважыць, што ўсе лісты супрацоўнікі УУС і іншых службаў накіроўваюць у псіханеўралагічны дыспансер урачу, які лечыць грамадзяніна, бо гэтыя лісты дапамагаюць урачам устанавіць дыягназ пацыента, стадыю яго хваробы і, адпаведна, прызначыць яму адэкватнае лячэнне», — пракаментавалі ў прэс‑службе УУС.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0