Парашэнка падпісаў пагадненне той самай асадкай, якой не рашыўся Януковіч у Вільні 29 лістапада.

Парашэнка падпісаў пагадненне той самай асадкай, якой не рашыўся Януковіч у Вільні 29 лістапада.

Цырымонія праходзіць у Брусэлі, у ёй бяруць удзел лідары 28 краін ЕС.

Старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей сказаў:

«Гэта падзея з'яўляецца прызнаннем тэрытарыяльнай цэласнасці. Будучыя пакаленні Малдовы, Украіны і Грузіі запомняць гэты дзень.

Гэта вялікі дзень для Еўропы. Расія хай не баіцца, бо гэта Пагадненне не скіравана супраць яе».

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі ў сваім выступе зазначыў:

«Гэта хвалюючы для Грузіі дзень. Грузія павінна далучыцца да Еўропы і забяспечыць сабе мір і стабільнасць. Мы прапануем партнёрства ў бізнес-сферы, мы з'яўляемся прыкладам рэалізацыі рэформаў у рэгіёне. На працягу гісторыі мы падзяляем з Еўропай тыя ж каштоўнасці. Наша краіна ніколі не губляла сувязі з еўрапейскімі каштоўнасцямі, нягледзячы на правакацыі.

Грамадзяне Грузіі выбралі дэмакратыю. Гэта гістарычнае Пагадненне ўвасобіць еўрапейскую мару ў нашых краінах у рэальнасць».

Прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ ў сваім выступе зазначыў:

«Малдова і ЕС злучаныя назаўжды. Прадбачу добрую будучыню. Маладая Малдова бачыла ўзлёты і падзенні на працягу сваёй гісторыі, але становішча рэчаў хутка змяняецца да лепшага.

У 2009 годзе, з прыходам праеўрапейскай ўлады, гэты выбар абавязвае нас ісці наперад, і ў нас няма права на кампрамісы. Трэба стаць сябрамі гэтай еўрапейскай сям'і. Няма сумненняў у гатоўнасці. Сёння асноўныя каштоўнасці ЕС праходзяць выпрабаванне, нам патрэбна ваша падтрымка. Дзякуй калегам за тое, што нам удалося дайсці да гэтага моманту. Для Малдовы Еўропа — самы ясны і красамоўны вобраз».

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу дадаў: «Гэта гонар для ЕС - падтрымаць Грузію, Украіну і Малдову ў дэмакратычных працэсах. Пагадненне, падпісанае сёння, - самы амбіцыйны дакумент, калі-небудзь які падпіcваецца Еўрасазам. ЕС дапаможа краінам укараняць рэформы. Гэтыя краіны павінны кантактаваць з парламентамі і грамадствам, каб супрацоўніцтва заручылася падтрымкай знутры і каб гэты працэс стаў незваротным. Важна змагацца з карупцыяй, мы не шукаем эксклюзіўнага партнёрства, мы верым у дэмакратыю. Гэтыя Дамовы — не канчатковая кропка ў супрацоўніцтве паміж гэтымі краінамі і ЕС, гэта пачатак новага сумеснага падарожжа».

Reuters.com

Reuters.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?