88-гадовая жыхарка аграгарадка Леанішана звярнулася ў Верхнядзвінскі РАУС (Віцебская вобласць) з заявай пра рабаванне: у яе дом праз незачыненыя дзверы пранік невядомы і з ужываннем гвалту скраў 1,9 мільёна рублёў, а затым збег.
Міліцыя ўстанавіла, што злачынства здзейсніў 25-гадовы жыхар вёскі Юзафова, інвалід 2-й групы хворы на псіхічнае расстройства.
Рабаўнік затрыманы, раней ён ужо быў судзімы за крадзеж.
0
0
0
0
0
0