Пуцін ніколі не прыедзе ў Кіеў, на кантакты з ім няма чаго разлічваць, — заявіў у «Шустер Live» на Першым нацыянальным канале ўкраінскага тэлебачання былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка. Не прыедзе хоць бы таму, што знайшоўся б чалавек, які, за ўсё тое зло, што Пуцін нарабіў ва Украіне, яго проста забіў бы, лічыць Грыцэнка. «І правільна зрабіў бы», — дадаў ён. На жартаўлівую прапанову вядучага выдаліць дадзены эпізод з эфіру ён адказаў адмовай.

Грыцэнка назваў Пуціна фашыстам. «Ніякі Пуцін, тым больш Пуцін-агрэсар, Пуцін-фашыст, які цяпер забівае нашых людзей, не павінен вызначаць нашу будучыню… Мы самі вызначым сваю будучыню», — падкрэсліў палітык.

Грыцэнка асудзіў спробы знайсці кампраміс з баевікамі Данбаса і заклікаў Пятра Парашэнку дзейнічаць жорстка.

Анатоль Грыцэнка заняў 4-е месца на апошніх прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Ягоны сын у гэтыя месяцы знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?