Сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўскладзе кветкі да помніка гетману Піліпу Орліку. Гетман (1672—1742) быў аўтарам праекта першай канстытуцыі гетманскай Украіны.

Орлік нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай у шляхецкай сям'і. Пасля вучобы ў Вільні і Магілянскай акадэміі ў Кіеве стаў дарадцам Пятра Мазепы. Пасля паразы пад Палтавай і спробы ўзяць рэванш у Расіі ў кааліцыяй з Турцыяй і каралём Станіславам Ляшчынскім Орлік выехаў у эміграцыю. 

Там і была створана ягоная канстытуцыя, якая так і не была ўвасоблена ў жыццё.

Цікава, што ў Касуце, у сям'і праваслаўнага святара, вырас і герой Беларусі Расціслаў Лапіцкі, які вёў агітацыю за незалежнасць краіны ў канцы 1940-х, за што быў расстраляны саветамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?