Пра гэта паведаміў камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У нядзелю 29 чэрвеня ў 11.00 добраахвотнікі батальёна «Данбас» з разгорнутымі дзяржаўнымі сцягамі прыбудуць да адміністрацыі прэзідэнта. Мы хочам паглядзець у вочы прэзідэнту і зрабіць усё, каб ён пачуў Данбас і адзіную Украіну», —

піша Сямён Сяменчанка.

Ён дадаў, што на Банкавай прыйдуць тыя, хто яшчэ «не сталі вайскоўцамі». Па словах Сяменчанкі, удзельнікі акцыі ўзброены не будуць.

Нагадаем, раней камбат «Данбаса» асудзіў перамір'е з тэрарыстамі. Паводле яго слоў, баевікі выкарыстоўваюць яго для перагрупоўкі і ўзмацнення пазіцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0