Лідэр і ідэолаг «Міжнароднага еўразійскага руху» Аляксандр Дугін, які займаў пасаду загадчыка кафедры сацыялогіі міжнародных адносін сацыялагічнага факультэта ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, паведаміў пра тое, што ён звольнены з ВНУ рашэннем рэктара Віктара Садаўнічага.

Паведамленне аб гэтым Дугін размясціў на сваёй афіцыйнай старонцы «Укантакце».

Дугін адзначыў, што ў асабістай гутарцы рэктар МГУ адзначыў, што звальненне выклікана «рэакцыяй пэўных колаў» на пазіцыю Дугіна з нагоды падзеяў на паўднёвым усходзе Украіны.

Па словах Дугіна, Садаўнічы заявіў яму, што МГУ — «месца для навукі, а не палітыкі» і патлумачыў лідару «еўразійцаў», што той «занадта захапіўся палітыкай».

6 мая Дугін даў агенцтву ANNA-News інтэрв'ю, у якім заклікаў «забіваць, забіваць, забіваць» тых, хто дапускае «зверствы на Украіне». Пасля гэтага на сайце change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да Садаўнічага з патрабаваннем звольніць Дугіна з МГУ (на дадзены момант пад петыцыяй падпісаліся амаль 11 тыс. чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?