Крымінальная справа за сэксуальныя адносіны з падлеткамі, якія не дасягнулі 16-ці гадоў, распачата ў дачыненні да Вячаслава Давыдавіча, былога кіраўніка МДГА «У дапамогу дзецям-сіротам».
Пра гэта паведаміла крыніца ў сілавых структурах.
Паводле паведамлення крыніцы, крымінальная справа па артыкуле 168 КК Беларусі («Полавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту») заведзеная ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску.
Артыкул 168 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. У той жа час, па інфармацыі суразмоўцы, абвінавачанне можа быць перакваліфікавана і на больш цяжкі артыкул.
Сам Давыдавіч, нагадаем, з лютага гэтага года адбывае пакаранне за здзяйсненне эканамічнага злачынства. Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, і пасадзілі на 4 гады.