Расійскі партал LifeNews апублікаваў дакумент, які нібыта быў знойдзены пасля бою сепаратыстаў з украінскімі сілавікамі. У ім прыведзеная інструкцыя, у якой гаворыцца пра тое, як можна выявіць расійскіх дыверсантаў.
Знешні выгляд і асаблівыя прыкметы:
- На выгляд 25-45 гадоў;
- Спартовы целасклад (ваенная выпраўка);
- Адсутнасць лішняй вагі;
- Мяккая хада;
- Вопратка нейтральных тонаў (можа быць не па сезоне, цяплейшая, чым неабходна, якая не перашкаджае рухацца, бліжэй да спартыўнага стылю);
- Можа мець спартыўны заплечнік ці сумку на рамяні;
- Можа мець шматфункцыянальны гадзіннік спартыўнага стылю (можа паказваць не кіеўскі час);
- Наяўнасць двух мабільных тэлефонаў, адзін - абавязкова смартфон з элементамі малавядомага праграмнага забеспячэння; можа таксама мець рацыю;
- Можа мець шматфункцыянальны нож ці ліхтар, карту мясцовасці, прадукты ці цыгарэты з расійскай маркіроўкай (штрых-код 46);
- Абутак спартыўны або ў стылі мілітары (высокія боты);
- Асоба можа быць з загарам ў раёне вачэй з-за нашэння балаклавы;
- Рукі і пальцы могуць быць бруднымі са слядамі крэму; як правіла, адсутнічаюць ювелірныя ўпрыгожванні;
- Збітыя або дэфармаваны фалангі пальцаў (наступствы адпрацоўкі удараў);
- Сцёртая скура на ўнутранай паверхні ўказальнага пальца правай рукі (наступствы пастаяннага кантакту з аўтаматычнай зброяй);
- Можа мець пашпарт або іншыя дакументы з прапіскай у прыгранічных раёнах Расіі, ці Рэспублікі Крым на тэрыторыі вайсковай часткі.
- Пры даглядзе асаблівую ўвагу неабходна надаваць галёнкам ног, рамяням, кісцям рук на прадмет утойвання халоднай або агнястрэльнай зброі.
Мадэль паводзінаў:
- Рухаецца хутка і бясшумна;
- Пазбягае візуальнага кантакту з сустрэчнымі і імкнецца трымаць дыстанцыю не менш за метр;
- Пры зносінах сочыць за рукамі суразмоўцы і часта пераносіць погляд зверху ўніз і кантралюе ногі субяседніка з мэтай прадухіліць магчымы ўдар ці захоп;
- Дрэнна арыентуецца на мясцовасці, не ведае назваў суседніх вуліц і населеных пунктаў;
- Можа мець значныя сумы грошай.
Мова:
- Дрэнна разумее значэнне ўкраінскіх слоў, часам спрабуе прадэманстраваць валоданне украінскай мовай, але мае акцэнт;
- Пры размове на рускай мове яго гаворка адрозніваецца акцэнтам;
- Часта ўжывае словы з ваеннага слэнгу (група, база, кропка, аб'ект, цэнтр, маршрут, каардынаты), выкарыстоўвае кароткія фразы.
Месца знаходжання і маршруты і спосабы перамяшчэння:
- Група складаецца з трох падгруп колькасцю тры чалавекі кожная і камандзіра;
- Адзінкавыя перамяшчэнні на вялікія адлегласці выкарыстоўваюцца рэдка; у такіх выпадках ён можа знаходзіцца на вялікай адлегласці ад населеных пунктаў і спыняць спадарожны транспарт;
- Часта выкарыстоўвае чыгуначны транспарт (грузавыя цягнікі, прыгарадныя электрычкі і часам пасажырскія цягнікі);
- Выкарыстоўвае аўтатранспарт: фургоны, фуры, іншы грузавы транспарт і мікрааўтобусы; на месцы выкарыстоўвае, як правіла, усезадарожнікі або мікрааўтобусы;
- Пражывае ў кватэры на 1-3-м паверхах або ў прыватных дамах;
- Можа выдаваць сябе за прадстаўнікоў расійскіх СМІ, малавядомых замежных інфармагенцтваў, назіральнікаў СНД або іншых міжнародных структур;
- Падчас падрыхтоўкі акцый заводзіць кантакты з мясцовымі актывістамі.