27 чэрвеня прайшла чацвёртая ў гэтым годзе «Крытычная маса». Каля 200 раварыстаў праехалі калонай па вуліцах сталіцы.
Акцыя праводзіцца ў апошнюю пятніцу кожнага месяца больш чым у 300 гарадах па ўсім свеце.
Мэты «Крытычнай масы» — прасоўванне ровара як транспарту, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, барацьба за правы веласіпедыстаў на дарозе.
У Мінску першая «Крытычная маса» прайшла ў 2009 годзе. Сёлета акцыя адбывалася ў Гродне і Баранавічах.
Наступная «Крытычная маса» пройдзе 25 ліпеня.
0
0
0
0
0
0