Тэрарысты занялі яшчэ адну вайсковую часць у Данецку — №3023. Яна здалася баевікам без бою, у выніку перамоваў.

Вось як тлумачыць свой учынак адзін з байцоў:

Афіцыйна, баевікі перападпарадкавалі часць сабе. А яе байцоў звольнілі і адпусцілі па дамах. Вайскоўцаў пазабіралі бацькі, прыйшоўшы на КПП часці.

Акрамя таго, баевікі абстралялі тылавую калону ўкраінскіх войскаў у Шахтарскім раёне. Два байцы загінулі, 8 параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0