«Героі не паміраюць. Кароткая гісторыя бескампраміснага гераізму» — пад такім загалоўкам пра гераізм ўкраінскіх вайскоўцаў падчас баявых дзеянняў у Луганскай вобласці паведамляецца ў Фэйсбуку Міністэрства абароны Украіны.

…Пры падтрымцы пяхоты аднаго з батальёнаў тэрытарыяльнай абароны танкісты вялі бой, вызваляючы населеныя пункты Шчасце і Металіст (пад Луганскам).

Для праверкі будынкаў і зачысткі ад баевікоў асабісты склад пяхоты спешыўся. У гэты час з аднаго з бліжэйшых дамоў тэрарысты пачалі весці прыцэльны агонь з аўтаматаў, кулямётаў і гранатамётаў.

Некалькімі стрэламі з РПГ-18 баевікі падбілі танк УС Украіны Т-64. Ён загарэўся. Экіпаж хутка пагасіў пажар, але танк завесці зноў не удалося. Баевікі актывізаваліся і пачалі весці шквальны агонь са стралковай зброі. Танкісты пакінулі падбітую машыну, адступілі да бліжэйшага будынка і занялі абарону.

Падчас бою наводчык танка быў паранены, страціў прытомнасць, і тэрарысты захапілі яго ў палон. Смяротныя раненні атрымаў яшчэ адзін член экіпажа — механік-кіроўца.

Да апошняга трымаўся камандзір экіпажа, працягваючы весці агонь.

Паранены, з усіх бакоў акружаны баявікамі, ён падпусціў тэрарыстаў бліжэй і тады — вырваў загваздку гранаты і падарваў сябе разам з ворагамі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?