Ізраіль нанёс некалькі авіяўдараў па сектары Газа ў адказ на ракетны абстрэл з боку палесцінскіх баевікоў.

Паводле ізраільскіх ваенных, у ноч на нядзелю самалёты разбамбілі ў Газе дзевяць аб'ектаў.

Раней па ізраільскай фабрыцы пад горадам Сдэрот былі выпушчаныя дзве ракеты, будынак загарэўся, параненыя чатыры чалавекі.

Напружанасць у рэгіёне ўзмацнілася пасля выкрадання ў сярэдзіне чэрвеня на Заходнім беразе ракі Ярдан трох ізраільскіх падлеткаў, у чым улады Ізраіля абвінавачваюць ХАМАС.

За час пошукаў падлеткаў ізраільскія службы бяспекі ўжо арыштавалі больш за 400 чалавек, якія, як заяўляе Ізраіль, падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці.

Тыдзень таму армія Ізраіля нанесла авіяўдары па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Сірыі ў адказ на забойства ізраільскага падлетка-араба паблізу сірыйскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?