davaypoedem.com

davaypoedem.com

davaypoedem.com

davaypoedem.com

Фота Канстанціна Чарничкін

Фота Канстанціна Чарничкін

davaypoedem.com

davaypoedem.com

davaypoedem.com

davaypoedem.com

davaypoedem.com

davaypoedem.com

kyivpost.com

kyivpost.com

З Кіева ў Львоў 24 чэрвеня адправіўся першы хуткасны электрацягнік павышанага камфорту «Тарпан».

Ён — аналаг паўднёвакарэйскага «Хюндая», але абышоўся дзяржаве ўдвая танней (14 мільёнаў даляраў), піша gazeta.ua.

Новыя хуткасныя саставы выраблены на Крукаўскім вагонабудаўнічым заводзе ў горадзе Крамянчуг Палтаўскай вобласці.

З 1 ліпеня хуткасны цягнік «Тарпан» пачне курсіраваць паміж Кіевам і Адэсай.

Пакуль што паездка будзе займаць 7 гадзін, але гэты час ў будучыні абяцаюць скараціць на паўгадзіны. Састаў з дзевяці вагонаў здольны разагнацца да 160 км/г. У ім 607 сядзячых месцаў.

У цягніку ёсць тры класы месцаў. Вагоны адрозніваюцца колькасцю крэслаў і камфортам. У 1-м і 2-м ёсць разеткі ў сядзеннях (фота).

«Карпусы вагонаў выкананы са сталі-нержавейкі. Летам не горача, а зімой людзі не замерзнуць.

Сядзенні ў салонах — нямецкія. У вагоне першага класа яны раскладваюцца. У другім класе можна ехаць да васьмі гадзін, і спіна не забаліць», — распавядае галоўны канструктар Крукаўскага завода Георгій Ігнатаў.

Цягнікі «Тарпан» патрапілі ў прэстыжную катэгорыю Інтэрсіці+, якая забяспечвае хуткасныя падарожжы з адносна высокім узроўнем камфорту.

Тым не менш, многія скардзяцца, што Wi-Fi падключэннем да Інтэрнэту забяспечаныя пасажыры толькі першага класа.

Раней ва Украіне ніша хуткасных цягнікоў была занятая паўднёвакарэйскімі чыгуначнымі саставамі Hyundai Rotem. Але на працягу зімы 2012—2013 гг. яны далі тэхнічны збой. У тую зіму ўсе сацыяльныя сеткі былі наводненыя паведамленнямі раз'юшаных пасажыраў Hyundai Rotem, які, не вытрымаўшы маразоў, загруз ў палях Украіны.

Хуткасныя цягнікі «Тарпан» былі сабраныя яшчэ ў 2012—2013 гг., аднак дагэтуль заставаліся не запатрабаванымі ні на ўнутраным ўкраінскім, ні на знешніх рынках. Нягледзячы на іх невысокі, у параўнанні з Hyundai Rotem кошт, украінскі ўрад яшчэ ў 2010 годзе прыняў рашэнне набыць менавіта Hyundai Rotem.

Аказалася, что Барыс Калеснікаў, былы віцэ-прэм'ер і блізкі паплечнік экс-прэзідэнта Віктара Януковіча, быў ключавым лабістам гэтай здзелкі, паведамляе KyivPost.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?