Беларусь 1» пакажа тэлеверсію вялікага гала-канцэрта свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Гала-канцэрт стане адным з самых яркіх момантаў ужо традыцыйнага ліпеньскага свята. У ім прымуць удзел майстры мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны. У канцэрце выступяць Надзея Бабкіна і ансамбль «Руская песня», група «Іванушкі International», артысты расійскага цэнтра імя Генадзя Завалокіна «Іграй, гармонік», пераможца тэлепраекта «Голас» Сяргей Валчкоў, удзельніца «Еўрабачання-2009» Настасся Прыходзька. Таксама на сцэну выйдуць ансамбль «Песняры», народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Беларусі Іна Афанасьева і Ірына Дарафеева, эстрадныя выканаўцы Іскуі Абалян, Вікторыя Алешка, Саша Нема, Гюнеш, ансамбль танца «Харошкі» і інш. Тэлеверсію канцэрта гледачы змогуць паглядзець па «Беларусь 1» 6 ліпеня ў 22.15.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 5-6 ліпеня пад дэвізам «Днепр - рака дружбы».
Удзельнікаў і гасцей форуму чакаюць тэатралізаваная праграма-прэзентацыя, тэматычны канцэрт лепшых удзельнікаў праекта «Жывіце ў радасці», выступленні салістаў Магілёўскай абласной філармоніі, святочная канцэртная праграма «Александрыя гасцiнна вiтае сяброў!», маладзёжная дыскатэка. Акрамя таго, будзе працаваць выстаўка-кірмаш вырабаў народных майстроў «Вялікі Александрыйскі кірмаш», на якой адбудзецца сімвалічная сустрэча трох кірмашоў - Александрыйскага (Беларусь), Сарочынскага (Украіна) і Ніжагародскага (Расія).-