Усе 14 чалавек, якія знаходзіліся на борце верталёта Мі-8, што разбіўся ў Хабараўскім краі, жывыя і ўжо выйшлі на сувязь, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Раслесгаса Уладзімір Дзмітрыеў.

«На борце знаходзілася 11 работнікаў парашутна-дэсантнай пажарнай службы, адзін лётчык-назіральнік і два члены экіпажа. Яны змаглі выйсці на сувязь, пацвердзілі, што ўсе жывыя, а верталёт згарэў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, Мі-8 быў арандаваны для тушэння лясных пажараў у прадпрыемства «Аэравір». Людзі, якія знаходзіліся на борце, змагаліся з узгараннем ў Верхнябурэінскім раёне.

У сваю чаргу МНС Расіі паведамляе, што на борце знаходзіліся 17 чалавек, у тым ліку чатыры члены экіпажа.

Прычыны здарэння высвятляюцца — паводле папярэдніх звестак, гэта альбо няспраўнасць паветранага судна, альбо памылка экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?